Свята вёскі Чырвоная зорка

Свята вёскі – гэта добрая нагода для сустрэч з блізкімі нам людзьмі. Дзе  як не пад час падобных свят, якое святкуе ўся вёска ад малога да вялікага, кожнаму ёсць магчымасць дакрануцца да родных мясцін, успомніць тых, хто жыў на нашай зямлі задоўга да нас, яшчэ раз пакланіцца руплівым вясковым людзям. І дзе б ні быў чалавек, яго сэрца заўсёды цяне туды, дзе ён вырас, дзе прайшло яго дзяцінства.
26 жніўня Янавіцкая сельская бібліятэка сумесна з сельскім домам культуры, ладзілі свята вёскі Чырвоная зорка “Маё сяло –  ты песня і легенда”.
На свяце ўшаноўвалі самую сталую жыхарку вескі Сідаровіч Ганну Іосіфаўну і самага малодшага –  Кветко Рамана. Таксама віншавалі сям’ю Мікалая і Ганны Юрчук, якая адзначыла 25 жніўня 45 год сумеснага жыцця. Каштоўны падарунак атрымала сям’я Таццяны і Аляксандра Дамарацкіх за лепшы падворак.
Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх