Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у святкаванні 800-годдзя г. Нясвіжа. Інтэрактыўная пляцоўка “Літаратурны пачастунак” карысталася вялікай папулярнасцю сярод жыхароў і гасцей горада. Незабыўныя эмоцыі, атрыманыя падчас зносін з удзельнікамі мерапрыемства, добрым і шчырым успамінам яшчэ надоўга захаваюцца ў памяці.