Два творчыя, цікавыя, незабыўныя, насычаныя культурнымі падзеямі і новымі знаёмствамі (не толькі з беларусамі, але і гасцямі з суседняй Расіі) дні правялі загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі, бібліятэкары Тучанскай і Шчэпіцкай сельскіх бібліятэк, Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі на XXll Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў горадзе Маладзечна. Інтэрактыўная выстава «Літаратурны пачастунак», якую прэзентавала Заастравецкая сельская бібліятэка зацікавіла не толькі маладзечанцаў і гасцей свята, але нават і міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча.
Бібліятэкар Тучанскай сельскай бібліятэкі, прадстаўляючы ДУ “Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка”, правяла майстар-клас па арыгамі. Дзяўчынкі і хлапчукі майстравалі вясёлыя закладкі, арыгінальныя рамачкі, яркіх матылькоў, а бацькі захапляліся маленькімі шэдэўрамі сваіх дзяцей.
А ўсе ўдзельнікі «Бяспройгрышнай латарэі» атрымалі самыя станоўчыя эмоцыі ад выйграных закладак-вугалкоў.
Падзялілася сакрэтамі прыгатавання фітачаёў гаспадыня “чайного домика” бібліятэкар Шчэпіцкай сельскай бібліятэкі, траўніца Ірына Лосева. Госці і ўдзельнікі фестываля мелі цудоўную магчымасць паспрабаваць духмяны і цалебны напой.
Прыемна ўсведамляць, што ў многіх, як напамін аб свяце засталіся здымкі, зробленыя ў аформленай кляччанамі фотазоне.