Родная Беларусь, дарагая Радзіма, ты адзначаеш сваё самае галоўнае свята – Дзень Незалежнасці. А якая яна, наша незалежнасць? Яна: вольная — у думках і справах, шчаслівая – у мірным жыцці грамадзян і радасная – у шчырых і бесклапотных усмешках дзяцей. «Колеры Незалежнасці» адлюстравалі юныя чытачы Заастравецкай сельскай бібліятэкі да свята краіны.
