Велападарожжа “Краязнаўчымі маршрутамі”, якое было арганізавана Заастравецкай сельскай бібліятэкай, сабрала прыхільнікаў гісторыі і жыцця аграгарадка. Спачатку дзеці праехалі па старэйшай вуліцы, з якой узяла пачатак вёска, затым наведалі месцы, якія з’яўляюцца сведкамі трагічных дат, прыпаўшых на лёс заастравячан. Крыху стаміўшыся ад доўгай дарогі, прыемным і ў час аказаўся перапынак на абед і адпачынак (нават дождж не сапсаваў нікому настрою). А запалу энергіі, пазітыву, задору і найшчаслівейшых момантаў ў гэты дзень не было канца.