Нягледзячы на невыносную спёку, жаданне паслухаць і пагуляць у добрую казку ў дзяцей з аг. Заастравечча не знікае не на хвіліну. Пацверджаннем гэтаму з’явілася бібліяпрагулка «З добрай кнігай — добра ўсюды!», якая была арганізавана Заастравецкай сельскай бібліятэкай-філіялам для выхаванцаў дзіцячага сада. Дзеці з цікавасцю паслухалі беларускія казкі, пагарталі рознакаляровыя кнігі і часопісы, а таксама з радасцю і задорам пагулялі ў народныя гульні. Сустрэча з дашкалятамі атрымалася па-сапраўднаму «гарачай».
