З мэтай фарміравання ў падлеткаў кампетэнцый, дастатковых для абароны праў, свабод і законных інтарэсаў асобы, высокага ўзроўню выхаванасці, адказнасці, а таксама павагі да праў чалавека і норм міжнароднага права ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў прававы навігатар «Што? Дзе? Калі?». Спачатку падлеткі спрабавалі патлумачыць сэнс выявы Феміды, затым з дапамогай прававой літаратуры атрымалі магчымасць пабываць у ролі следчых, выканаўшы заданні «Следства вядуць знатакі», «Калі можаш, патлумач», «Прававая мішэнь» і «Славесны партрэт». Для больш грунтоўнага замацавання прававых ведаў з цікавасцю была выканана крыжаванка «Прававая будучыні».
