Для ўсіх неабыякавых да праблем экалогіі дзяцей і падлеткаў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшлі ўрокі Лесавіка “Зберажом прыроду разам!”. Прайшоўшы прыродазнаўчыя станцыі і адказаўшы на пытанні мудрага Лесавіка, дзеці пераканаліся ў тым, што кожны чалавек можа паўплываць на тое, каб наша прырода і навакольнае асяроддзе ў цэлым не апынуліся пад пагрозай знішчэння. А асаблівую цікавасць выклікалі заданні, якія трэба было выканаць з дапамогай сапраўднага мікраскопа! Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет!