«Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу»

Клуб «Юны акадэмік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, запрасіў сваіх сяброў у творчую лабараторыю «Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу». Дзякуючы медыцынскай сястры ўчастковай бальніцы Кішко Кацярыне Сельвестраўне, сустрэча аказалася па-сапраўднаму цікавай, пазнавальнай, змястоўнай і эмацыянальнай! Члены клуба на практыцы вучыліся аказваць першую дапамогу пацярпеламу ад розных выпадкаў: знаходзілі пульс, накладвалі шыну, дапамагалі пры абмаражэнні і пераахалоджванні, разбіраліся з лекамі, якія змяшчае аптэчка і нават паспрабавалі зрабіць масаж сэрца і штучнае дыханне)) А набытыя ў ходзе сустрэчы ўменні, з радасцю замацавалі ў гульні «Здароўе + і -«. Далучайцеся да нас, і мы абяцаем, што вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх