“Слова пад белымі крыламі”

Трэцім вераснёўскім днём супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ладзілі свята беларускага пісьменства. На Клеччыне гэта свята адзначаецца штогод. На мерапрыемстве чыталі свае вершы Галіна Іосіфаўна Нупрэйчык – член саюза пісьменнікаў Беларусі, Іван Міхайлавіч Бобка – удзельнік Мінскага народнага клуба “Жывіца”, а таксама мясцовыя паэты: Аляксандр Жукоўскі, Юрый Эверт, Віктар Худавец, Вольга Лабажэвіч, Анатоль Белы, Святлана Тамбулатава, Ларыса Гадун. Музычныя нумары дарылі Аляксей Лапата, жаночы вакальны ансамбль “З песняй па жыцці”, Алеся Краснашчокава, Віталь Пятроўскі. Падарожжа ў мінулае правяла старэйшы навуковы супрацоўнік ГУ “Музей гісторыі Клеччыны” Ганна Байрашэўская. Усе прысутныя пахарашэлі душой, адчулі асалоду ад прачытаных твораў. Гэта было свята шчырых, узнёслых пачуццяў. Няхай і далей новыя вершы будзяць у людзей любоў і павагу да творчасці і паэзіі, любоў да роднага беларускага слова.

Записи созданы 61

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх