Заастравецкая сельская бібліятэка запрашае да сябе ў госці ўсіх прыхільнікаў прыгажосці! Для вас арганізава выстава-знаёмства “Таленты роднага краю”, дзе прадстаўлены работы мясцовых самадзейных майстроў. Першыя наведвальнікі ўжо ацанілі шматгранную творчасць заастравячан, а сям’я Іванейчык – Макаед, натхніўшыся выставай, здзейснілі даўнюю мару бібліятэкі і зрабілі падарунак – акварыум для рыб. Вялікі дзякуй усім за неабыякавасць, добрыя і чулыя сэрцы. Абавязкова наведайце бібліятэку, і перад вамі адкрыецца цудоўны свет.