“Цяпло паэтычнай душы Клеччыны”

У рамках тыдня беларускай мовы Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка сумесна з літаратурным аб’яднаннем “Голас” правялі паэтычныя сустрэчы “Цяпло паэтычнай душы Клеччыны” у ДУА “Клецкая СШ №2”. Камерная абстаноўка школы, цёплы прыём дырэктара, настаўнікаў і вучняў, дапамагалі Юрыю Эверту, Галіне Нупрэйчык, Вользе Лабажэвіч і Аляксандру  Жукоўскаму раскрыцца, шмат жартаваць, чытаць свае вершы і адказваць на самыя хвалюючыя пытанні вучняў. Вольга Паўлаўна Лабажэвіч і Галіна Іосіфаўна Нупрэйчык падарылі свае новыя зборнікі школе. Асаблівую эмацыянальнасць сустрэчы надаў Юрый Раманавіч Эверт песняй “Клецкае танга”. Шчырыя лірычныя вершы і кранальныя радкі паэтаў нікога не аставілі раўнадушнымі. Няхай і далей працягваюцца сустрэчы з паэтамі і тады, можа не такім сумным стане лёс беларускай мовы. На развітанне абмяняліся пажаданнем “Да новых сустрэч!”, сустрэч такіх жа шчырых, цёплых, пранікнённых і жаданых.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх