Пасядзелкі “Дарогай дабрыні”

Дабрыня не пахне і не мерзне;
Колеру не мае і вагі:
Абатрэ дзіцячы тварык слёзны,
Знойдзе людзям лекі ад тугі.
Дабрыня… Яна не прадаецца.
Хай бясконца, нібы той ручай,
Гэта капяліначка ад сэрца
І празрыстасць шчырасці вачэй.
Дабрыня..
Нясказанае нешта.
Гэта штосьці болей слоў і дзей…
Людзям я аддам яе без рэшты
Каб паліцца рэхам ад людзей.
Дабрыня… Якое цікавае слова! Людзі спрачаюцца наконт таго, патрэбна яна нам ці не. Спрэчкі ідуць, а самі яны пакутуюць ад таго, што дабрыні ў іх жыцці не хапае. Пагэтаму менавіта тэма дабрыні была прапанавана ўдзельнікам літаратурна-экалагічнага клуба “Фларыда”, які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, для абмеркавання на пасядзелках “Дарогай дабрыні”. Выконваючы творчыя заданні “Усмешка дабрыні”, “Перадай сэрца па крузе”, “Сад Дабрыні” і інш., чытаючы цытаты і вершы на гэту тэму, члены клуба без сумнення вызначылі, што не толькі прыгажосць выратуе свет, але і, зразумела, дабрыня.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх