«Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» – самы галоўны рэспубліканскі конкурс сярод бібліятэкараў Беларусі. У гэтым годзе для загадчыка Заастравецкай сельскай бібліятэкі ён атрымаўся пераможным – Дыплом III ступені ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»!!! Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні прафесійнага свята. Вельмі прыемна было атрымаць узнагароду ад першага намесніка міністра культуры Валерыя Іванавіча Грамады. УРА!!!
