У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам» у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў трэнінг-практыкум «Мы жывём па законах». Разам з участковым інспектарам міліцыі Анікеем Я.Ю. і сацыяльным педагогам Бобкай І.У. дзеці спрабавалі знайсці адказы на пытанні «Што такое закон і правапарушэнне?», «Якія законы існуюць?» і «Як трэба жыць, каб не парушаць закон?». У ходзе сустрэчы быў прагледжаны сацыяльны ролік «Закон і дзеці» і праіграны некалькі сітуацый, якія могуць прывесці да парушэння грамадскай бяспечнасці.
