Літаратурна-экалагічны клуб “Фларыда”, які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, сабраў сваіх удзельнікаў на выніковае пасяджэнне клуба “Прыгажосць выратуе свет”. Для членаў клуба былі падрыхтаваны крэатыўныя заданні, выкананне якіх выклікала цікавасць, запал і станоўчыя эмоцыі. Удзельнікі клуба падзяліліся таксама парадамі па доглядзе пакаёвых раслін у зімні перыяд і былі прыемна здзіўлены прыгажосці квітнеючых ў бібліятэцы фіялак. А за кубкам пахучай гарбаты абмеркавалі і свае жаночыя пытанні. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.