Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.
Майстар-клас “Для самай любімай” прайшоў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы.