Першы дзень такіх доўгачаканых восеньскіх канікул Заастравецкая сельская бібліятэка сустрэла пад дэвізам “Быць знайкай – складана, але так прыемна пазнаваць!”. На інтэлектуальную гульню “Клуб чамучак” завіталі дзеці, якія пажадалі праверыць свае сілы на веданне казак, літаратурных герояў і незвычайных кніжных гісторый. Прапанаваныя крэатыўныя заданні захапілі ўсіх удзельнікаў гульні, і выкананы яны былі з задавальненнем і безпамылкова. Прыходзьце ў бібліятэку кожны дзень, чытайце з задавальненнем – і вам адкрыецца цэлы свет!