Гістарычны рэпартаж “Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым!”

Жывём,
як светлай памяці зарок.
Дзе б ні былі — у Гродна, а ці ў Мінску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
I ў ціхім тым кутку — па абеліску.
Іх падымаць і ставіць ёсць каму…
Да помнікаў іду не са слязамі.
Калі вы маўчыцё,
то ўсё таму,
Што самае галоўнае сказалі!
Мой абеліск!
Няпраўда, што мяжа
Гадоў
нас раздзяляе вінавата.
Бо я прыходжу не за тым, каб жаль
Аддаць спаўна,
а як сястра да брата.
Я ведаю:
ёсць час скупы і горкі,
Ёсць міг,
калі ў подзвігу сваім
Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых
I мёртвыя адказваюць жывым!
Дакрануцца да старонак гераічнага мінулага нашай краіны і ўспомніць імёны тых, хто змагаўся за наша мірнае і шчаслівае жыццё дапамог падлеткам гістарычны рэпартаж “Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым!”, які быў арганізаваны Заастравецкай сельскай бібліятэкай-філіялам да Году гістарычнай памяці. У ходзе сустрэчы рабяты даведаліся пра святыя месцы аграгарадка – Брацкую магілу і помнік ахвярам фашызму: калі і па якіх прычынах яны былі ўзведзены, а ў сценах бібліятэкі пазнаёміліся з пастаяннай выставай-праектам “Гартаючы старонкі памяці” і разгледзелі рэчы з этнаграфічнага кутка, якія маюць дачыненне да перыяду ВАВ. Прыходзьце ў бібліятэку, здзяйсняйце падарожжа ў мінулае – і вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1329

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх