«Чалавек усміхаецца»

Рабяты з Клецкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці наведаліся ў Клецкую раённую дзіцячую бібліятэку-філіял, дзе папрысутнічалі на літаратурнай старонцы «Чалавек усміхаецца», прысвечанай 105 – годдзю з дня нараджэння Івана Муравейкі. Творчасць паэта шматгранная: вершы, загадкі, казкі, апавяданні. Загадчык бібліятэкі прапанавала дашкольнiкам згуляць у гульню “Я сараканожка” па матывах верша Івана Муравейкі “Забалела ножка…”. З жартамі і ўсмешкамi дзеці адгадвалі загадкі і слухалі вершы паэта.

Записи созданы 1165

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх