16 жніўня адбылася цёплая сустрэча “Ад шчырага сэрца” з нашай таленавітай зямлячкай, паэтэсай Вольгай Паўлаўнай Лабажэвіч. Вольга Паўлаўна піша вершы, гумарэскі, байкі, загадкі і творы для дзяцей. Яе вершы кранаюць душу і гавораць пра самае галоўнае – пра любоў да Клецкага краю. На мерапрыемстве Вольга Паўлаўна пазнаёміла ўсіх са сваімі паэтычнымі творамі, прачытала вершы, што даўно ўпадабалі чытачы. Свае добрыя пажаданні Вользе Паўлаўне выказалі настаўнікі школ горада, вучні, супрацоўнікі бібліятэкі, калегі па пяры, сябры і знаёмыя. Літаратурная сустрэча дала прысутным магчымасць убачыць яркія колеры і непаўторнасць кожнага імгнення, наталіць душу і сэрца вершаванымі радкамі В.П. Лабажэвіч.
