Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які адзначаецца 2 красавіка, з мэтай прывіцця любові да кнігі і папулярызацыі чытання сярод дзяцей Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў і настаўніка пачатковых класаў Гардзей Таццяну Леанідаўну на бібліякэшынг «Незвычайныя кнігі». На некаторы час бібліятэка пераўтварылася ў прастору для гульні, у якой, як зразумелі дзеці, самы каштоўны скарб – гэта кнігі, якія захоўваюць веды.
