«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць» – пад такім дэвізам прайшоў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы пазнавальны марафон «Беларусь – мая Радзіма». Дзеці здзейснілі захапляльнае падарожжа па неабсяжных і маляўнічых прасторах нашай краіны, зрабілі прыпынкі ў гарадах Беларусі, дакрануліся да гісторыі і культуры нашай Радзімы і ў выніку яшчэ раз пераканаліся ў тым, што лешая ў свеце краіна – гэта наша БЕЛАРУСЬ. Далучайцеся і вы да нас, бо канікулы без бібліятэкі – не канікулы!
