“Вогненныя вёскі. Нельга забыць”

Як маці заклінаю і малю —
Наступных пакаленняў дзеці,
Сейце
Бяссмерця зерне ў вечную раллю!
Праклён вайне,
Што сее смерць на свеце! (Рыгор Барадулін)
Рэспубліканская газета “Звязда” да Году гістарычнай памяці запусціла на старонках сваіх нумароў праект, прысвечаны памяці спаленых фашыстамі паселішчаў “Вогненныя вёскі. Нельга забыць”. Інфармацыя, якая змяшчаецца на старонках газеты дакладна расказвае (дзякуючы архіўным пацвярджэнням) пра шматлікія вёскі нашай Радзімы, якія нямецкія карнікі ў гады ВАВ знішчылі разам з насельніцтвам. Знаёмячыся з напісаным, нават немагчыма ўявіць сабе маштаб той трагедыі, якую давялося перажыць ні ў чым не павінных людзей. Як такое магло быць?… Менавіта гэта інфармацыя з’явілася падставай для сустрэчы Заастравецкай  сельскай бібліятэкай з падлеткамі і абмеркавання прачытанага. Газета, якая гаворыць: “Павінны памятаць!”.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх