Гульнёвая праграма «Ад усмешкі ўсім святлей!», якую Заастравецкая сельская бібліятэка падрыхтавала для дзяцей з аздараўленчай пляцоўкі «Галактыка дзяцінства», паказала, што менавіта ўсмешка, сябры і добры настрой дапамагаюць пераадолець усе перашкоды і цяжкасці. Разнастайныя захапляльныя заданні і конкурсы, як пераканаліся дзеці, можна было выканаць толькі дзякуючы пазітыўным эмоцыям, задору, павазе адзін да аднаго і, канешне, усмешкам. Далучайцеся да нас, бо канікулы без бібліятэкі – не канікулы.
