«Пясчынкамі часу галіны Нупрэйчык»

24 мая супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ладзілі юбілейную творчую вечарыну паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Мінскага абласнога народнага калектыва аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” Галіны Нупрэйчык.

Кіраўнік “Жывіцы”, член Саюза пісьменікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, вядомы літаратар, музычны і грамадскі дзеяч Ірына Аляксандраўна Карнаухава казала аб Галіне Нупрэйчык, як аб прафесійным, таленавітым, мэтанакіраваным і пазітыўным чалавеку.

Галіна Іосіфаўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2014 года. У яе актыве – зборнікі вершаў “Пясчынкі часу”, “Вясёлкі ў расінках”. У кожным калектыўным зборніку “Жывіцы” друкуюцца і вершы нашай зямлячкі.

Сярод гасцей – Тамара Іванаўна Кашчэва, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, аўтар-выканаўца, ганаровы грамадзянін горада Фаніпаля, дыпламант розных конкурсаў, аўтар многіх песенных зборнікаў, Таццяна Каленік – вядомая пісьменніца, мастак, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Слова” пры Мінскай нотна-музычнай бібліятэцы, Зоя Мікалаеўна КапустаКулік сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, сябра Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар і вядучая праграмы “Вас вітае Беларусь”, таленавітая пісьменніца, вядучая  Міжнароднага радыё “Страна талантов”, уладальніца узнагароды “Голубь мира”, Людміла Антанюк паэтка, спявачка, удзельніца  “Жывіцы”, Людміла Круглік член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, сябра “Жывіцы”, таленавітая пісьменніца з Дзяржынска,Таццяна Яцуквядомая беларуская пісьменніца, перакладчыца, член СПБ, кіраўнік Баранавічскага літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры”, Іван Міхайлавіч Бобка – наш зямляк, актыўны ўдзельнік “Жывіцы”, Аляксандр Жукоўскіпаэт-песеннік, паэт-гумарыст, таленавіты, які доўгі час узначальваў Клецкае літаратурнае аб’яднанне “Голас” і шмат для яго зрабіў, Таццяна Канстанцінаўна Цвірко чыё імя знаёма не толькі жыхарам нашага раёна, але і далёка за яго межамі, сябра абласнога клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў, Вольга Лабажэвіч наша клецкая паэтка,цудоўны спявак, паэт, бард Аляксей Лапата, Віктар Худавец, мясцовы  паэт, мастак-манументаліст.

З самага пачатку мерапрыемства зала напоўнілася шчырай энергетыкай і пазітывам. Паэт расказала пра сваіх дарагіх сэрцу людзей, сваю малую радзіму, сваю працу, захапленні. Прагучалі вершы і пераклады.

Падтрымалі яе сваімі песнямі Алена Жукоўская, Мікалай Закрута, жаночы вакальны калектыў “З песняй па жыцці”. Час сустрэчы праляцеў незаўважна, а добры настрой застанецца надоўга.

Записи созданы 1040

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх