26 красавіка 1986 года адбылася самая страшная з усіх тэхнагенных катастроф на зямлі — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Неймаверны ўрон, які быў нанесены чалавецтву ў ходзе аварыі на атамнай электрастанцыі, ацаніць немагчыма. Сотні загубленых жыццяў, знікшыя з геаграфічных картаў вёскі, невылечныя хваробы — гэта ўсяго невялікія колькаць наступстваў катастрофы. Што стала прычынай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія меры яе ліквідацыі, як радыенукліды ўплываюць на здароўе ўсяго жывога на зямлі, які іх перыяд паўраспаду, як навучыцца ўспрымаць чужую бяду і чужы боль як свае асабістыя — разбіраліся падлеткі разам з Заастравецкай сельскай бібліятэкай у ходзе інтэрактыўнай віктарыны «Што мы ведаем пра радыяцыю»
