Фальклорная альтанка “Жамчужына народнай мудрасці” сабрала на чарговае пасяджэнне членаў інтэлектуальнага клуба “Юны акадэмік”, які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы. Падлеткі знаёміліся з вышыўкай розных рэгіёнаў нашай краіны, параўноўвалі яе з вышытымі сурвэткамі, якія знаходзяцца ў этнаграфічным кутку бібліятэкі, вывучалі тэхніку саломапляцення і прызначэнне саламянага павука ў доме нашых продкаў. Не абыйшлося і без загадак, прыказак і прымавак і, канешне, жартаў. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца фальклорны свет.
