Казка — гэта цуд, які прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. Сустрэча з казкай і яе персанажамі заўсёды радасная і жаданая, якая дае магчымасць на некалькі хвілін апынуцца ў чароўным свеце, дзе дабро заўсёды перамагае зло. У казачным свеце чарговы раз апынуліся дашкаляты разам з Заастравецкай сельскай бібліятэкай, якая запрасіла іх на вясёлкавую карусель «Жыла-была казка». Дзеці пазнаёміліся з рознага фармату кнігамі, у якіх жывуць казачныя героі, прыгадалі казачных персанажаў і, канешне, самі паспрабавалі пабываць у іх ролі. І сапраўды, казка — адзін з тых колераў вясёлкі, які робіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет.
