Фотачэлендж «Чытайце самі, чытайце разам з намі!», які праходзіў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы ў перыяд вясенніх канікул, быў накіраваны на папулярызацыю літаратуры і чытання сярод дзяцей. Выбраўшы лакацыю ў бібліятэцы, трэба было зрабіць фотаздымак з любімай кнігай, каб у іншых таксама ўзнікла жаданне яе прачытаць. Вынік: сярод дзяцей карыстаецца папулярнасцю разнастайная літаратура — ад праваслаўнай да прыгодніцкай. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет!
