«Кнігі на талерцы»

Сонечныя дні і магчымасць бавіцца на свежым паветры падчас вясенніх канікул — не прычына, каб забыць пра свае кнігі і чытанне! Менавіта з гэтай нагоды Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей у літаратурнае кафэ «Кнігі на талерцы». Кожны з удзельнікаў меў магчымасць успомніць самыя цікавыя кнігі і папулярных літаратурных герояў, адгадаць загадкі пра іх, пабываць у ролі пісьменніка і адчуць увесь смак дзіцячай кнігі. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!

Записи созданы 1040

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх