“Гучы, мая родная мова!”

17 лютага ў Клецкай раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня беларускай мовы адбылася сустрэча “Гучы, мая родная мова!” з таленавітай і непаўторнай Цвірко Таццянай Канстанцінаўнай, паэтам, пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 «А» класа СШ №1. Разам з паэткай вучні пагаварылі пра мілагучнасць, шчырасць і прыгажосць беларускай мовы. Прагучала шмат беларускіх вершаў аўтара, якія суправаджаліся цікавымі выхаваўчымі момантамі, дзеці з задавальненнем разгадвалі цікавыя загадкі. Мерапрыемства спадабалася вучням, яны шчыра развітваліся  словамі: “Да новых сустрэч!”

Записи созданы 1039

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх