У падарожжа па краіне «Юны выратавальнік» Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей напярэдадні Дня выратавальніка РБ, які адзначацца ў нашай краіне 19 студзеня. Падчас сустрэчы рабяты даведаліся пра значнасць і важнасць адной з самых мужных прафесій на зямлі – выратавальнік, паўтарылі правілы бяспечных паводзін, асабліва ў зімні перыяд – час маразоў і вялікай колькасці снегу, навучыліся карыстацца вогнетушыцелем, прынялі ўдзел у віктарыне і пераканаліся ў тым, што любая бяспечнасць залежыць толькі ад нас саміх. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
