Біяграфія
Нарадзіўся 17 лютага 1928 у В.Вадзяціна, Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, у сялянскай сям’і.
У 1953 скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў у беларускіх выдавецтвах «Народная асвета», «Беларусь» (1953-1967), на Беларускім радыё (1965), літаратурным работнікам у часопісе «Полымя» (1967-1972), заг. аддзелам прозы часопіса «Маладосць «(1973-1977), рэдактарам выдавецтва» Мастацкая літаратура» (1977). З 1978 па 1988 гады загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосць».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 1992 г. № 1805-XII Дамашэвічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь».
З 12 па 29 лютага 2008 года ў Доме літаратараў, Мінск, прайшла выстава «чалавек. ПІСЬМЕННІК. Настаўнік», прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча.
Творчасць
Дамашэвіч У.Выбраныя творы/ Уладзімір Дамашэвіч;уклад.Генрыха Далідовіча;прадм.Валянціны Локун.—Мінск:беларуская навука,.2018.-620с.(4) л.іл.-(Беларускі кнігазбор:БК.Серыя1,Мастацкая літаратура).
Дамашэвiч, У. Дзённікавыя нататкі// Маладосць. — 2012. — № 7; № 8. — C. 83-95; С. 78-85.
Дамашэвiч, У. Дзённікавыя нататкі// Маладосць. — 2012. — № 9. — C. 92-101.
Дамашэвiч, У. Дзённікавыя нататкі// Маладосць. — 2012. — № 10. — C. 92-102.
Дамашэвiч, У. Дзённікавыя нататкі// Маладосць. — 2012. — № 12. — C. 80-90.
Дамашэвіч У. Камень з гары:Раман.-Мн.;Маст.літ.,1990.-334с.:іл
Дамашэвіч У.Кожны чацвёрты:Аповесць.-Мн.:Маст.літ.,1991.-284с.:іл
Дамашэвiч, Уладзiмiр. На мяжы цярпення// Полымя. — 2007. №4; № 5. — C. 10-60; 11-58.
Дамашэвiч, Уладзiмiр. На мяжы цярпення// Полымя. — 2007. № 4, № 5, № — C. 114-149.
Дамашэвiч, Уладзiмiр. На мяжы цярпення// Полымя. — 2007. № 6; № 7. — C. 114-149; С. 48-78.
Дамашэвiч, Уладзiмiр. На мяжы цярпення// Полымя. — 2007.-№ 4. — C. 3-74.
Дамашэвіч У. М., Сазановіч У. П. Першым заўседы цяжка [Первым всегда тяжело] : Дакум.аповесць:Для сярэд.і ст.шк.узросту. — Мінск : Юнацтва, 1986. — 95 с. — (З арлінага племені)
Дамашэвiч, У. Сустрэча праз гады// Полымя. — 2013. — № 1. — C. 185-191. Дамашэвiч, У. Хмельнае прозвішча// Полымя. — 2011. — № 11. — C. 67-78. Дамашэвiч, Уладзiмiр. Фінская лазня, або цяжка ў гэта паверыць// Маладосць. — 2006.-№1; №2. — C.6-41; С.38-85.
Домашевич, Вл. Финская баня// Нёман. — 2014. — № 9; № 10. — C. 3-45; С. 93-131.
Локун, В. Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту// Полымя. — 2009.-№ 8. — C. 164-172.
Саламаха, У. Перажытае, ды не забытае… [Тэкст] / Уладзімір Саламаха // З любоўю і дабром. (успаміны аб У.Дамашэвічы)- 2021.—С.72—76.
