Біяграфія
Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся (12 жніўня 1950г.) у в. Вароніна, Клецкі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 г. працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна.
У 1984 г. Л.Галубовіч падрыхтаваў свой першы зборнік паэзіі «Таемнасць агню», у тым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. З 1987 г. вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, якія паспяхова скончыў у 1989 г. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ (1989-1994), у часопісе «Крыніца» (1994-2002), у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2002—2010). Апекуецца спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжака, Таццяны Зіненкі. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, творчасць заўчасна памерлых, але таленавітых беларускіх паэтаў і празаікаў знайшла шлях да ўдзячнага чытача.
Творчасць
Голубович Л.М.Аист без гнезда: Стихи.Пер.с белорус.-М.: Советский писатель,1989.-144с.
Галубовiч, Л. Жыццё паэта ў мініяцюры «Зацемкі з левай кішэні»// Полымя. — 2006.-№1. — C.64-95.
Галубовiч, Л. Заложнікі цемры: Вершы.-Мн.:Маст.літ.,1994.-142с.
Галубовiч, Л. Зацемкі з левай кішэні// Полымя. — 2009.-№ 7. — C. 72-85.
Галубовiч, Леанiд Зацемкі з левай кішэні// Полымя. — 2008.-№ 12. — C. 61-68.
Галубовіч, Л. З гэтага свету : вершы пасля вершаў / Леанід Галубовіч ; Прадмова Ц. Чарнякевіча. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 108с.
Галубовiч, Л. Сповядзь бяссоннай душы: Літ.дзеннік.-Мн.:Маст.літ.,1989.-222с.
Галубовіч, Л.М. Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ / Л.М.Галубовіч. — Мн.: ЛіМ, 2010. — 176с.
Галубовiч, Л. Таемнасць сповядзі: Вершы.-Мн.:Маст.літ.,1993.-190с.
Глыток жыцця [тэкст] / Палтаран, В. // Чалавек на вятрах часу / Палтаран, В.. — Мінск : Маст.літ.,1989.—С.315—319.
Залатое жыта : зборнік вершаў паэтаў Магілёўшчыны. / Л.М.Галубовіч уклад. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — 128с.
