Канікулы з бібліятэкай працягваюцца! Чарговая сустрэча ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы ў рамках праекта сабрала дзяцей на сваю гульню «З любоўю да прыроды». Дзве каманды зрабілі падарожжа па неабсяжных прасторах лясоў, палёў і вадаёмаў Беларусі. Цікавыя заданні, незвычайныя сітуацыі і загадкі дапамаглі дзецям глыбей пазнаць навакольнае асяроддзе і павысілі іх экалагічную свядомасць. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца свет прыроды.



