«Мая цудоўная сям’я»

У рамках Тыдня бацькоўскай любові Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла першакласнікаў і іх класнага кіраўніка Аўдзей Святлану Валянцінаўну на калейдаскоп разважанняў «Мая цудоўная сям’я». Дзеці дзяліліся сваімі думкамі наконт ролі ў сям’і мамы і таты, вызначалі захапленні, якія найбольш цікавыя іх бацькам, адлюстравалі сваю сям’ю на паперы, праглядзелі мультыплікацыйны фільм і прыйшлі да высновы, што мама і тата ў кожнага — самыя лепшыя і заўсёды трэба ім дапамагаць, не крыўдзіць і моцна-моцна любіць. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет.

Записи созданы 1382

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх