15 верасня — Дзень бібліятэк Беларусі — вельмі важная і знакавая падзея для кожнага жыхара нашай краіны, так як бібліятэка сёння — гэта не толькі «дом», дзе «жыве» вялікае мноства кніг і часопісаў, а гэта, у першую чаргу, месца, дзе кожны ў любы час можа знайсці сабе занятак па душы, цікава правесці свой вольны час, сустрэцца з сябрамі за кубкам кавы ці гарбаты, гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць, зразумеюць і падтрымаюць! Заастравецкая сельская бібліятэка ідзе ў нагу з часам і імкнецца адпавядаць сучасным рэаліям. Пагэтаму, каб яшчэ раз нагадаць пра мэты бібліятэкі ў грамадстве, фарміраваць станоўчую матывацыю да чытання, выхоўваць беражлівыя адносіны да кнігі як каштоўнай крыніцы ведаў і культуры Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на бібліятэчны джэм «Адкрываючы кнігу — адкрываю свет». Далучайцеся і вы да нас, прыходзьце ў бібліятэку кожны дзень, чытайце з задавальненнем і вашы сэрцы напоўняцца ведамі і радасцю.






