“Вясёлка ў далонях”

Заастравецкая сельская бібліятэка на сяло-фэсце прадставіла дзіцячую інтэрактыўную пляцоўку “Вясёлка ў далонях”, цікавасць да якой была выклікана не толькі ў дзяцей, але і дарослых. Незвычайныя пазнавальныя заданні, гульні, пальчыкавыя казкі, фотазона, чароўная Сава і шмат-шмат іншага карысталіся вялікай папулярнасцю сярод заастравячан і гасцей свята, і тут кожны мог знайсці сабе занятак на любы густ. Не абышлася сустрэча і без ужо ўсім любімага Бібліка, зрабіць фотаздымак на памяць з якім жадалі вельмі многія. Прыходзьце і вы да нас, станавіцеся сябрамі бібліятэкі, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1327

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх