Што трэба дзецям, каб летні адпачынак быў карысным? Сонечнае надвор’е, добры настрой, надзейныя сябры і, безумоўна, бібліятэка!) Дзень здароўя з бібліятэкай “Сто парад на здароўе”, на які Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх сяброў, не толькі зарадзіў пазітыўнымі эмоцыямі і дзяцей, і дарослых, але і даў магчымасць адчуць сябе сапраўдным спартсменамі! Крэатыўныя спаборніцтвы выклікалі толькі пазітыўныя эмоцыі і радасныя пачуцці ў дзетвары. Зразумела, паўтарылі і правілы бяспечных паводзін, каб неабдуманыя ўчынкі ў далейшым не сапсавалі адпачынак. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
