Ці ёсць на свеце хаця б адзін чалавек, які не падарожнічаў па краіне казках? Напэўна, не! У дзяцінстве многія марылі пазнаёміцца з добрымі казачнымі чараўнікамі ці займець казачную прыгажосць і сілу. А многія, дзякуючы казкам, сталі крышачку дабрэйшымі, спагадлівейшымі і набылі новых сяброў, так як менавіта казкі выхоўваюць ў нас гэтыя рысы характару. Апынуцца ў казачным свеце і нават пабываць у ролі любімых персанажаў у Міжнародны дзень казкі (7 чэрвеня) дапамагла Заастравецкая сельская бібліятэка, запрасіўшы дзяцей на куфэрак дзіцячых разваг «Нашы любімыя казкі». Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца чароўны свет.
