Апошні вясенні дзянёк – і наперадзе доўгачаканая пара летніх канікул у дзяцей! Як жа правесці свой вольны час з карысцю, якія правілы бяспечнасці трэба памятаць, каб здаровымі і з новымі сіламі прыйсці ў верасні ў школу, як не паддацца на спакусы наконт шкодных звычак і не стаць ахвярай у сетцы Інтэрнэт – гэтыя хвалюючыя і вельмі важныя для кожнага пытанні абмяркоўваліся на пазнавальнай сустрэчы “Хочаш быць здаровым – будзь ім!”, падрыхтаванай Заастравецкай сельскай бібліятэкай. Прыходзьце ў бібліятэку кожны дзень, і мы зробім ваш адпачынак цікавейшым!
