З маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка - Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу І сына суцешаць, Калі той заплача. Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі - Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх дзеці.
У Заастравецкай сельскай бібліятэцы стартавала святочная акцыя “Букет пажаданняў для мамы”: кожны жадаючы на далоньках-кветках можа пакінуць самыя шчырыя словы для сваёй матулі. Першыя ўдзельнікі акцыі ўжо напісалі пажаданні, а іх матулі (бібліятэка ўпэўнена) абавязкова наведаюць бібліятэку і адшукаюць сваю кветку-далоньку. Далучайцеся да нас, павіншуйце матуль са святам!