Заастравецкая сельская бібліятэка далучылася да адзінага Урока Мужнасці, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і запрасіла школьнікаў на гістарычны экскурс “Доўгі шлях да Перамогі”. Падчас сустрэчы падлеткі паглыбілі свае веды пра агульнанародны характар вайны, які вёў СССР у 1941-1945 гадах, гераізм і рашаючы ўклад народаў Савецкага Саюза ў перамогу над нацысцкай Германіяй, успомнілі лёсы землякоў, юнацтва якіх прыпала на гады ваеннага ліхалецця і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра тых, хто заваёўваў мір для нашага пакалення. Мы памятаем, мы ганарымся.
