У рамках рэспубліканскага суботніка Заастравецкая сельская бібліятэка разам з членамі інтэлектуальнага клуба “Юны акадэмік” і сябрамі бібліятэкі зрабілі вельмі карысную справу: былі адноўлены літары прозвішчаў і імён на брацкай магіле. Справа аказалася нялёгкай, але вельмі патрэбнай, і ў нейкай ступені мы ганарымся тым, што менавіта нам даручылі гэта важнае заданне. Справіліся на выдатна. Мы памятаем, мы ганарымся.
