11красавіка – трагічная дата ў гісторыі чалавецтва, дата, якую мы не маем права забываць – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Напярэдадні гэтага дня Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў і настаўніка гісторыі Дзішук Крысціну Юр’еўну на жывую размову “Помніць выратаваны свет, свет вечны, свет жывы…”, у ходзе якой падлеткі глыбей пазнаёміліся з гісторыяй свайго народа, яго мінулым, і яшчэ раз пераканаліся ў тым, да якіх вынікаў можа прывесці вайна на нашай планеце. Сустрэча спрыяла выхаванню ў падрастаючага пакалення патрыятызму, паважных адносін да гістарычнай памяці свайго народа, гонару за свой народ, любові да Радзімы і людзей, якія перамаглі фашызм. Мы памятаем, мы ганарымся.
