«Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна»

Да 90-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў чытальнай зале Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава «Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна». Творчасць паэта – яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай беларускай літаратуры. У пісьменніка ёсць сваё месца – месца класіка і нашага сучасніка, аб чым сведчаць матэрыялы выставы. Выстава знаёміць з жыццём і багатай творчай спадчынай Рыгора Барадуліна. Тут прадстаўлены збор твораў і асобныя працы паэта: выбраныя старонкі лірыкі «Трэба дома бываць часцей…», зборнікі сатырычных і гумарыстычных твораў «Прынамсі…», «Мудрэц са ступаю», кніга «Маўчанне перуна», выбраныя вершы і паэмы «Свята пчалы», книга стихов «Белая яблоня грома». Уключана і кніга, напісаная творцай у апошні час «Ксты». Менавіта тут прасочваецца падзяка Усявышняму і Маці, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю. Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег паэта аб яго творчасці, артыкулы аб жыццёвым і творчым шляху, фотадакументы.

Записи созданы 1329

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх