Наша Беларусь багата не толькі на блакітныя азёры і рэкі, але і на балоты. Беларускія балоты маюць вялікую гаспадарчую і навуковую каштоўнасць, што абумоўлівае неабходнасць іх аховы. Некаторыя балоты ўваходзяць у склад тэрыторый, на якіх арганізаваны батанічныя заказнікі лекавых раслін. За прыгажосць і блакіт азёр, нашу краіну называюць «сінявокай». Пазнавальная праграма «Свята ўсіх балот і азёр» прайшла ў Зубкаўскай сельскай бібліятэцы. Рабяты ўважліва слухалі бібліятэкара, дзяліліся сваімі ведамі пра азёры і балоты Беларусі.

