“Тут мае карані, тут мае вытокі”

У ходзе краязнаўчай гульні “Тут мае карані, тут мае вытокі”, на якую Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада ў этнаграфічны куток бібліятэкі “Гісторыя вёскі ў рэчах”, дзеці даведаліся аб традыцыйных занятках сялян, іх абрадах, прыладах працы, побыце, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нацыянальных стравах і святах. Прыходзьце і вы да нас, і вам адкрыецца свет этнаграфіі.

«В поисках призвания»

Методист сектора маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы Клецкой районной центральной библиотеки провела профориентационную беседу с учащимися СШ №3 г. Клецка «В поисках призвания». Философией нашего времени стала идея о том, что работа должна приносить не только деньги, но и удовольствие. Существует много разных профессий и специальностей, и найти для себя работу по душе очень […]

 “Компас у свеце прафесій”

Свет прафесій – вялікі і цікавы. У сучасным свеце існуе больш за 40 тысяч розных відаў дзейнасці. Напрыклад, толькі ў прамысловасці і будаўніцтве налічваецца каля трох тысяч прафесій. У сярэднім некаторыя прафесіі жывуць ад 5 да 15 гадоў. Кожны чалавек імкнецца выбіраць тую прафесію, якая будзе цікавай для яго ў будучыні, якая дапаможа яму рэалізаваць […]

«Свята  ўсіх  балот  і  азёр»

     Наша  Беларусь  багата  не  толькі  на  блакітныя  азёры  і  рэкі,  але  і  на балоты.  Беларускія  балоты  маюць  вялікую  гаспадарчую  і  навуковую каштоўнасць,  што  абумоўлівае  неабходнасць  іх  аховы.  Некаторыя  балоты ўваходзяць  у  склад  тэрыторый,  на  якіх  арганізаваны  батанічныя  заказнікі лекавых  раслін.  За  прыгажосць  і  блакіт  азёр,  нашу  краіну  называюць «сінявокай». Пазнавальная  праграма «Свята  ўсіх  балот  […]

“Успомнім усіх!”

Маленькім Героям Вялікай вайны быў прысвечаны ўрок мужнасці “Успомнім усіх!”, які Заастравецкая сельская бібліятэка правяла для вучняў 8 класа да Дня памяці героя-антыфашыста. Падчас сустрэчы падлеткі паглядзелі і абмеркавалі дакументальную стужку пра нялёгкае дзяцінства тых, на чый лёс прыпалі цяжкія гады ваеннага ліхалецця, і прыйшлі да высновы: якім вялікім можа быць маленькае сэрца, калі патрэбна […]

“Белорусские болота – легкие Европы”

Каждый год 2 февраля отмечается Всемирный день водно-болотных угодий. Кухчицкая сельская библиотека провела игру-путешествие “Белорусские болота – легкие Европы”. Белорусские болота по праву называют легкими Европы, так как они выводят из атмосферы сотни тысяч тонн углекислого газа. Наши болота уникальны еще и тем, что немало их сохранилось в естественном или близком к нему состоянии. Участники […]

“Приключения на болоте”

В Яновичской сельской библиотеке прошел познавательно-экологический час “Приключения на болоте”, посвященный Всемирному дню водно-болотных угодий. Ребята узнали как возникают болота, какую пользу приносят, какие растения, животные и насекомые обитают на болотах.

«Заглянуўшы ў душу стагоддзяў»

28 студзеня 2025 года адзначалася 85-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратара, майстра гістарычнай прозы Леаніда Марцінавіча Дайнекі. Да юбілею ў Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэцы была падрыхтавана і праведзена кніжная выстава-агляд «Заглянуўшы ў душу стагоддзяў», экспанатамі якой сталі найбольш вядомыя выданні пісьменніка, прысвечаныя яго творчай спадчыне. На выставе прадстаўлены раманы: «След ваўкалака», «Меч князя Вячкі», […]

“Старонкі Вялікай вайны”

“Памяць пра Халакост неабходна, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, палачамі ці раўнадушнымі назіральнікамі” Іегуда Баўэр. З мэтай азнаямлення падлеткаў з гістарычнымі фактамі трагедыі Халакосту, выхавання імкнення супрацьстаяць гвалту і жорсткасці ў сучасным свеце, фарміравання патрыятызму, дзяржаўнасці і гуманных адносін да людзей у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка-рэквіем “Старонкі Вялікай вайны”.

Мы за будучае нашай краіны!

Інтэрактыўная пляцоўка, арганізаваная Заастравецкай сельскай бібліятэкай да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў аграгарадка. Хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі інтэрактыўнай пляцоўкі выказваюць самыя найлепшыя словы ў адрас мірнай, незалежнай, вольнай Беларусі і ганарацца тым, што выпала шчасце жыць на гэтай зямлі.

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх