У рамках праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё!» Заастравецкая сельская бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам зазірнуць у мінулае, глыбей пазнаць нашу родную краіну, дакрануцца да беларускага мілагучнага слова і спазнаць таямніцы фальклору праз выкананне нестандартных пазнавальных заданняў, размешчаных на інтэрактыўным століку «Пазнаючы беларускае, пазнаеш сябе».
